Навуковая супольнасць Matis шукае маладых навукоўцаў для стажыроўкі ў Ісландыі.
Калі: цягам году, мінімум 5 месяцаў.
Дзе: Ісландыя.
Да ўдзелу запрашаюцца навукоўцы, якія спецыялізуюцца ў галіне мікрабіялогіі, біятэхналогій, марскіх даследаванняў.
Яны атрымаюць практычны досвед і магчымасць папрацаваць разая з вядучымі сусветнымі даследчыкамі.
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- узрост – да 30 гадоў;
- добра валодаць ангельскай мовай;
- мець некалькі рэкамендацыйных лістоў.
Набор на праграму адбываецца цягам года.
Падрабязнасці ёсць па спасылцы.