Канадскі цэнтр архітэктуры прымае заяўкі на праграму стажыровак Curatorial Internship Program 2018.
Калі: восень 2018-2019.
Дзе: Манрэаль, Канада.
Працягласць праграмы – 9 месяцаў.
Праграма створана для таго, каб студэнты маглі пераняць досвед прафесіяналаў у галіне архітэктуры, дызайну, мастацтва, культуры, гуманітарных навук.
Стажоры змогуць пазнаёміцца з падыходам да працы іх куратара, а менавіта – яго/яе калекцыямі, выставамі, праектамі, даследчымі праграмамі.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- да ўдзелу запрашаюцца студэнты і маладыя прафесіяналы, якія нарадзіліся пасла 1 студзеня 1987 года;
- грамадзянства любой краіны;
- валодаць адной з працоўных моваў – ангельскай альбо французскай.
Удзельнік/ўдзельніца праграмы будзе дапамагаць у правядзенні даследаванняў і ў падрыхтоўцы да выставаў, публікацый, грамадскіх праграм і мерапрыемстваў.
Фінансавыя ўмовы
Штомесяцовая стыпендыя складае 2500 даляраў.
Як падацца
Заяўка падаецца анлайн і складаецца з наступных дакументаў:
- крытычны аналіз (750-1000 словаў пра калекцыю, мерапрыемства ці выставу праграмы ССА);
- CV (трэба пазначыць адукацыю, досвед працы, валоданне мовамі і іншую інфу);
- кантакныя дадзеныя двух акадэмікаў ці прафесіяналаў, знаёмых з працай кандыдата.
З пытаннямі можна звяртацца на е-адрас curatorialopportunities@cca.qc.ca.
Дэдлайн – 2 сакавіка 2018 года.