Музей Пэггі Гуггенхайм у Венецыі запрашае студэнтаў профільных спецыяльнасцей на аплочваемую стажыроўку.
Працягласць стажыроўкі – 1, 2 ці 3 месяца.
Чым будуць займацца ўдзельнікі:
- кіраваць галерэяй у працоўныя часы;
- дапамагаць наведвальнікам;
- працаваць у білетнай касе, гардэробе і другіх аддзелах;
- прымаць удзел у арганізацыі адукацыйных мерапрыемстваў, прэзентацый, гід-тураў і воркшопаў для дзяцей;
- удзельнічаць у спецыяльных семінарах, канферэнцыях, адукацыйных падарожжах і гід-турах для інтэрнаў.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- узрост ад 20 ад 26 гадоў (пажадана);
- выдатнае валоданне ангельскай мовай;
- прынамсі пачатковае валоданне італьянскай мовай;
- профільная падрыхтоўка і / ці вялізнае жаданне працаваць у сферы мастацтва (прыкладное мастацтва, настаўніцтва, праца ў галерэі, адміністраванне музеем, куратарства)
Працоўная мова – ангельская.
Як падаць заяўку:
Зацікаўленым трэба запытаць дэтальную інфармацыю і форму заяўкі праз Peggy Guggenheim Collection ці запампаваць неабходныя дакументы з сайта.
Пакет дакументаў (заяўку, CV, матывацыйны ліст і 2 рэкамендацыі) неабходна даслаць па пошце з наступным адрасам:
Internship Program
Peggy Guggenheim Collection
Palazzo Venier dei Leoni
701 Dorsoduro, 30123 Venezia, Italy
Дэдлайн адзначаецца паштовым штампам.
Дэдлайн падачы заяўкі – 14 кастрычніка 2016 года (студзень – красавік 2017) і 2 снежня 2016 (травень – снежань 2017).
Па ўсіх пытаннях можна звяртацца да Elena Minarelli і Anita Todesco па тэлефоне +39 041 240 5444, па факсу +39 041 520 6885 ці па internship@guggenheim-venice.it.
Больш падрабязнасцей па спасылцы.