Прадстаўніцтва ААН па справах бежанцаў у Беларусі шукае практыканта ў сферы камунікацыі.
Запрашаюцца студэнты ці выпускнікі наступных спецыяльнасцей:
- інфармацыя і камунікацыя;
- журналістыка;
- PR;
- камунікацыя і медыі.
Перыяд стажыроўкі – ад 2 да 6 месяцаў.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- выдатнае валоданне рускай і ангельскай мовамі (здольнасць адаптаваць, перакладаць і пісаць інфармацыйныя матэрыялы і карэспандэнцыі на ангельскай і рускай), вітаецца дадатковае валоданне іншымі замежнымі мовамі;
- ініцыятыўнасць, настрой на эфектыўную працу.
Абавязкі практыканта:
- падрыхтоўка кантэнту для сацыяльных сетак;
- аналіз сацсетак і прапановы па павышэнні іх эфектыўнасці;
- маніторынг асвятлення ў медыях дзейнасці Агенцыі ААН па справах бежанцаў;
- падрыхтоўка і правядзенне інфармацыйных кампаній і іншых ініцыятыў па прасоўванні Прадстаўніцтва;
- падрыхтоўка прэс-рэлізаў;
- праца фатографам на сустрэчах і мерапрыемствах;
- пераклад дакументаў і карэспандэнцыі, праца перакладчыкам;
- абавязкі офіснага адміністратара: тэлефанаванні, факсы і г.д.
Каб патрапіць на стажыроўку, кандыдатам неабходна адправіць рэзюмэ і матывацыйны ліст на ангельскай мове на е-адрас melnik@unhcr.org.
Умовы стажыроўкі – поўная занятасць (з 9 раніцы да 6 вечара) з панядзелка па пятніцу.
Дэдлайн – 21 лютага 2016 года.
Падрабязнасці ёсць па спасылцы.