Аддзел палітыкі і гуманітарнай дыпламатыі Міжнароднага камітэту Чырвонага Крыжа шукае пяць практыкантаў.
Калі: студзень/люты/сакавік 2018 – студзень/люты/сакавік 2019 года.
Дзе: Швейцарыя.
Асноўныя абавязкі практыканта/кі:
- аналіз тэндэнцый і праблем у гуманітарнай і палітычнай сферы;
- падрыхтоўка і наведванне семінараў, канферэнцый і двухбаковых сустрэч;
- правядзенне даследаванняў, напісанне спічаў, падрыхтоўка справаздач і пратаколаў сустрэч;
- інфармаванне дэлегацый аддзела пра розныя міжнародныя праблемы;
- дапамога ў штодзённых дачыненнях з міжнароднымі арганізацыямі, установамі ААН, рэгіянальнымі арганізацыямі, міжнароднымі НДА.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- ступень магістра ў наступных галінах: міжнародныя дачыненні, міжнародная палітыкі, міжнароднае права, гуманітарная дзейнасць, вывучэнне міра/канфлікту;
- выдатнае валоданне ангельскай і хаця б адной з наступных моваў: арабскай, кітайскай, французскай, рускай, гішпанскай;
- досвед працы (мінімум 6 месяцаў) у міжнароднай арганізацыі, НДА ці міжнародным Чырвоным Крыжы, мінімум два гады працы па спецыяльнасці;
- зацікаўленасць у пытаннях гуманітарнай дапамогі і працы аддзела палітыкі і гуманітарнай дыпламатыі Міжнароднага камітэту Чырвонага Крыжа;
- зацікаўленасць у міжнародных дачыненнях і дыпламатыі;
- магчымасць стажыроўкі на працягу 1 года.
Каб падаць заяўку, неабходна даслаць CV і суправаджальны ліст (у фармаце Word ці PDF) аб’ёмам не больш за 700 слоў на е-адрас iivanov@icrc.org. Дакументы мусяць быць аформленыя на ангельскай мове.
У суправаджальным лісце трэба адказаць на наступныя пытанні:
- якое дачыненне да дадзенай працы мае вашыя досвед і веды?
- чаму вас зацікавіла дадзеная працы? Які ўнёсак вы можаце зрабіць у працу аддзела?
- якія у вас карьерный планы на будучыню?
- ці ёсць у вас прыярытэты ў рэгіёнах ці пытаннях, якімі вы хацелі б займацца?
Фінансавыя ўмовы
Стажыроўка аплочваецца.
Дэдлайн падачы дакументаў – 7 жніўня 2017 года.