Сусветная арганізацыя аховы здароў’я (WHO) дае магчымасць набыць карысны тэхнічны і адміністратыўны вопыт падчас стажыроўкі ў адным са сваіх офісаў.
Працягласць: ад 6 да 24 тыдняў.
Месца: офіс WHO у адной з краін-чальцоў.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- навучацца ў вну па праграме бакалаўрыяту (мінмум тры гады), магістратуры ці аспірантуры (нядаўнія выпускінкі таксама могуць падаваць заяўкі, але не пазней за 6 месяцаў пасля сканчэння вну);
- выдатнае валоданне адной з працоўных моў WHO;
- не з’яўляцца блізкім сваяком аднога з супрацоўнікаў WHO;
- не ўдзельнічаць раней у праграмах стажыровак WHO.
Фінансавыя ўмовы
Неаплочваемая стажыроўка. Усе выдаткі пакрываюцца самім удзельнікам.
Дэдлайн падачы заяўкі – 1 студзеня 2018.
Больш падрабязнасцей па спасылцы.