Сусветны банк прапануе стажыроўку маладым людзям, якія маюць вялікую цікавасць да эканомікі і сацыяльных аспектаў, якія ўплываюць на людзей ва ўсім свеце.
Перыяд – чэрвень – верасень 2017 года.
Праграма стажыроўкі прапануе розныя магчымасці для навучання, працы, атрымання практычнага прафесійнага і міжкультурнага досведу.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- мець скончаную ступень бакалаўра;
- быць залічаным на адну з праграм магістратуры ці аспірантуры на дзённую форму навучання. У прыярытэце будуць тыя, хто скончыў першы год навучання;
- вывучаць наступныя дысцыпліны: эканоміку, фінансы, развіццё чалавечага патэнцыялу (ахова здароўя, адукацыя, харчаванне, насельніцтва), сацыяльныя навукі (антрапалогію, сацыялогію), сельскую гаспадарку, экалогію, развіццё прыватнага сектара і сумежныя дысцыпліны;
- добра валодаць ангельскай мовай;
- пажадана мець досвед працы, умець працаваць з кампутарам і ведаць адну з пералічаных моў: французскую, гішпанскую, рускую, арабскую, партугальскую ці кітайскую.
Фінансавыя ўмовы
Штомесяц Банк выплачвае стыпендыю, а таксама кампенсуе транспартныя выдаткі, калі гэта неабходна.
Заяўкі на летнюю стажыроўку прымаюцца да 31 студзеня.
Запоўніць заяўку і даведацца больш падрабязнасцей можна па спасылцы.