Платформа для рэалізацыі ідэяў Talaka.by шукае ў каманду стажораў і стажорак.
У абавязкі стажораў будзе ўваходзіць:
- камунікацыя з актыўнымі ўдзельнікамі рынку: экспертамі, прадпрымальнікамі, кансультантамі і г.д.;
- праца над стварэннем унутранага прадукту Talaka (пошук зацікаўленых, камунікацыя, збор водгукаў / патрабаванняў і г.д.).
Кандыдаты і кандыдаткі мусяць валодаць ангельскай мовай на ўзроўні pre-intermediate і вышэй. Стажоры і стажоркі, якія добра сябе зарэкамендуюць, атрымаюць магчымасць працаўладкавання.
Каб трапіць на стажыроўку ў Talaka.by, неабходна напісаць ліст на е-адрас: evgeny@talaka.by.