Амерыканскае выданне The Washington Post запрашае студэнтаў-журналістаў, фатографаў, дызайнераў, адмыслоўцаў у SMM на аплочваемую стажыроўку.
Стажыроўка адбудзецца ў 2017 годзе. Працягласць – 3 месяцы.
Выданне запрашае практыкантаў у аддзелы фінансавых, спартыўных, мясцовых навін, навін моды і г.д. Арганізацыя прапануе паспрабаваць свае сілы ў якасці рэпарцёра, візуальнага журналіста (фатографа, аператара), вэб-рэдактара, дызайнера, рэдактара сацыяльных медыяў ды інш. Вітаюцца студэнты і аспіранты, якія маюць досвед працы ў СМІ ці мінімум адной стажыроўкі.
Падавацца могуць студэнты сярэдніх ці апошніх курсаў, аспіранты, якія залічаныя на адну з вучэбных праграм на момант 16 снежня 2016 года.
Зарэгістравацца і падаць заяўку можна тут. Яна будзе складацца з:
- анлайн-формы;
- рэзюмэ;
- прыкладаў прац;
- аўтабіяграфічнага эсэ.
Фінансавыя ўмовы
Штомесяц практыкант будзе атрымоўваць 750 даляраў.
Дэдлайн – 16 кастрычніка 2016 года.
Больш дэталёвую інфармацыю можна даведацца тут альбо па е-mail NewsInterns@WashPost.com.