Еўрапейскі цэнтральны банк шукае стажораў на перыяд ад 3 да 12 месяцаў.
Дырэкцыя генеральнага бюджэту i фiнансаў Цэнтральнага еўрапейскага банка адказвае за ажыццяўленне планавай i кантрольнай функцыi, стратэгiчнае планаванне, сярэднетэрмiновы i штогадовы бюджэтны працэс, а таксама за праграмы ў бiзнэс-сферы.
Стажыроўка на працягу ад трох да шасцi месяцаў (з магчымасцю падоўжыць яе да 12 месяцаў) па розных напрамках можа пачацца:
- budget, controlling & organization division – 1 траўня 2016 года;
- financial reporting and policy division – як мага хутчэй;
- accounting and procurement division – памiж 1 чэрвеня i 31 снежня;
- operational risk management & business continuity team -памiж 1 лiпеня i 30 верасня;
Патрабаваннi да кандыдатаў
Кандыдаты павінны мець ступень бакалаўра па адным з наступных напрамкаў:
- бугалтэрыя;
- фiнансы;
- бiзнэс-адмiнiстрацыя i грамадскае кiраванне;
- эканомiка;
- права;
- iнжынiрынг;
- арганiзацыйнае развiццё;
- мэнэджмент рызык;
- кiраванне бiзнэс-працэсамi;
- iнфармацыйныя тэхналогii.
Каб падаць заяўку, неабходна зарэгістравацца на платформе і выканаць прапанаваныя інструкцыі.
Фінансавыя ўмовы
Штомесяц практыкант будзе атрымліваць 1050 еўра.
Дэдлайн – 24 лютага 2016 года.