Дэпартамент грашовага рынку і ліквіднасці ў галоўным аддзеле рынкавых аперацый Еўрапейскага цэнтральнага банка запрашае на стажыроўку студэнтаў, якія маюць ступень бакалаўра.
Абавязкі практыкантаў:
- укладанне і абнаўленне справаздач па розных сегментах рынку;
- падвядзенне вынікаў аб змяненнях на рынку;
- дапамога экспертам з правядзеннем аналізу грашова-крэдытных аперацый, балансавай справаздачы Еўрасістэмы;
- аналіз дадзеных, якія выкарыстоўваюцца для разліку базавых ставак грашовага рынку ў еўра;
- падрыхтоўка справаздачаў і інструментаў маніторынгу.
Працягласць стажыроўкі – 6 месяцаў, але яе можна падоўжыць на 12 месяцаў. Гэта залежыць ад працы практыканта і арганізацыйных патрэбаў кандыдата.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- мець ступень бакалаўра альбо магістра ў сферы эканомікі, эканаметрыкі, статыстыкі, матэматыкі, фінансаў ці сумежных дысцыплін;
- ведаць пра фінансавы рынак, рыначныя аперацыі, статыстыку ці праграмна-матэматычнае забяспечанне;
- умець знаходзіць і аналізаваць дадзеныя з дапамогай Excel, Access, Stata, MATLAB ці аналагічных праграм для аналізу дадзеных;
- добра валодаць ангельскай мовай ці адной з афіцыйных моваў ААН;
- умець працаваць з Microsoft (Word, Excel, Access, PowerPoint);
- быць знаёмым з адной з праграмаў (ці больш) з наступнага шэрагу: Oracle SQL, VBA for MS Excel, Stata, MATLAB, Bloomberg and Thomson Reuters Eikon.
Усе ахвотныя могуць падаць заяўку да 13 чэрвеня.
Фінансавыя ўмовы
Практыкант будзе атрымоўваць 1 050 € штомесяц. Калі стажор скончыў хаця б 2 гады аспірантуры, яго стыпендыя будзе складаць 1 900 € на месяц.