Стажыроўка ўздоўж Рэйна

Фундацыя Heinz-Kühn прапануе маладым журналістам з краін, што развіваюцца, стажыроўку ў Паўночнай Рэйн-Вестфаліі.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • зацікаўленасць у пытаннях развіцця;
  • прафесійны досвед у журналістыцы;
  • узрост – да 35 гадоў;
  • базавыя веды нямецкай мовы.

Неабходныя дакументы:

  • CV у таблічным выглядзе з фотаздымкам;
  • сертыфікат, які падцвярджае прафесійную адукацыю і сённяшні занятак;
  • матывацыйны ліст.

Фінансавыя ўмовы

Стыпендыя кампенсуе выдаткі на пражыванне, транспарт, даследчую літаратуру і, калі неабходна, аплоціць курсы нямецкай мовы.

Каб атрымаць больш дэталей і падрабязнасцей, можна напісаць на е-адрас umkilian@stk.nrw.de (Mrs. Ute Maria Kilian).

Дэдлайн – 30 лістапада 2015 г.