EDF Energy (Брытанія) запрашае стажораў, якія цікавяцца ядзернымі тэхналогіямі.
Стажыроўка доўжыцца 12 тыдняў (летнія месяцы), на працягу якіх неабходна будзе спраўляцца з заданнямі рознага кшталту пад наглядам спрактыкаваных калег. Стажоры будуць выконваць пэўныя заданні, у якіх яны змогуць праявіць сябе як “малодшыя спецыялісты”:
- кіраванне невялікімі праектамі;
- адсочванне выканання правілаў бяспекі;
- вывучэнне, як можна падоўжыць тэрміны службы абсталявання на станцыі;
- правядзенне тэхнічнага абслугоўвання абсталявання;
- устаноўка новага абсталявання.
На станцыях Barnwood альбо East Kilbride стажоры будуць ўцягнутыя ў працу атамных станцый, стануць часткай каманды.
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- навучанне на любым курсе ўніверсітэта;
- цікавасць да ядзернай энергетыкі і жаданне атрымаць практычны досвед у гэтай сферы;
- спецыялізацыя ў адной з наступных дысцыплін: электратэхніка, кантрольна-вымяральныя прыборы, машынабудаванне, хімічная інжынерыя, матэматыка, хімія, фізіка, эканоміка, металургія, ядзерная фізіка, бізнэс-кіраванне, геаграфія, кіраванне персаналам, фінансы;
- добрыя камунікацыйныя навыкі і ўменне працаваць у камандзе;
- інавацыйныя ідэі;
- выдатнае валоданне ангельскай мовай.
Фінансавыя ўмовы
Стажыроўка аплочваемая, стажоры будуць атрымліваць 1 375 фунтаў за месяц.
Для ўдзелу ў стажыроўцы неабходна зарэгістравацца на сайце арганізатараў.
Дэдлайн – 31 снежня 2017 года.
Паводле by.odb-office.eu