World Youth Alliance прапануе моладзі прайсці стажыроўку ў адным з рэгіянальным прадстаўніцтваў і атрымаць прафесійныя навыкі падчас працы над праектамі арганізацыі.
Мэта стажыроўкі – удасканаліць веды і навыкі, атрыманыя падчас вучобы ва ўніверсітэтах. Усіх практыкантаў будуць суправаджаць ментары – супрацоўнікі арганізацыі.
Стажыроўкі прапануюцца ў рэгіянальных прадстаўніцтвах, якія знаходзяцца ў:
- Найробі (Кенія);
- Маніле (Філіпіны);
- Брусэлі (Бельгія);
- Мехіка (Мексіка);
- Бейруце (Ліван);
- Нью-Ёрку (ЗША).
Напачатку практыканты мусяць прайсці “рэгіянальную стажыроўку”, і толькі пасля – у штаб-кватэры арганізацыі, якая месціцца ў Нью-Ёрку.
Патрабаванні да кандыдатаў
Ідэальны кандыдат мусіць мець моцнае жаданне бараніць і прасоўваць чалавечую годнасць, станоўча ўплываць на грамадства. Таксама з патрабаванняў – ініцыятыўнасці, знаходлівасць, актыўнасць, жаданне вучыцца.
Неабходныя дакументы:
- запоўненая заяўка (заўвага – кожнае рэгіянальнае прадстаўніцтва мае сваю форму заяўкі);
- CV;
- 2 рэкамендацыйныя лісты.
Праз 3 тыдні з усімі кандыдатамі звяжуцца арганізатары. Паспяховых кандыдатаў запросяць на сумоўе.
Фінансавыя ўмовы
Арганізатары не аплочваць выдаткі на трансфер і атрыманне візы, але дапамагаць з яе атрыманнем. Некаторыя рэгіянальныя прадстаўніцтвы забяспечваюць стажораў жыллём.
Падрабязнасці – па спасылцы.
Дэдлайн – 27 чэрвеня 2017 года.