Першы студэнцкі хакатон у Гродна ў гонар Тыдня студэнцтва дапаможа пабудаваць універсітэт будучыні.
Што гэта такое?
Гэта 6 гадзін, калі ўсе зацікаўленыя ў паляпшэнні сваіх ўнівераў збіраюцца разам, каб пазнаёміцца, паслухаць ідэі адзін аднаго, аб’яднацца па інтарэсам і зрабіць мінімальны працоўны прадукт з дапамогай ментараў з менскіх універаў. Табе не абавязкова трэба быць вопытным актывістам/кай і мець канкрэтную ідэю. Усе самыя цікавыя думкі і рашэнні прыходзяць менавіта ў камандзе!
Для каго? Для актыўных гарадзенскіх студэнтаў і моладзі. Таксама запрашаем школьнікаў і выкладчыкаў, гэта будзе цікава для ўсіх!
Хто арганізатар? Арганізатарам выступае Нацыянальны студэнцкі саюз (ЗБС). Мерапрыемства адбудзецца ў межах Тыдня студэнцтва.
Фінансавыя ўмовы: удзел бясплатны, арганізатары забяспечваюць удзельнікаў харчаваннем падчас хакатона.
Калі? 18 лістапада (нядзеля), 14.00 – 20.00
Дзе? Гродна, прастора uCentry (вул. Кірава, 3)
Падрабязнасці і рэгістрацыя тут.
Дэдлайн – 11 лістапада.