Студэнцкі праект ад А да Я

БАСС запрашае на трохдзённы семінар “Студэнцкі праект ад А да Я”.

Мерапрыемства пройдзе з 16 па 18 кастрычніка ў Мінску па вул. Старынаўская, 15.

Мэта семінара – прасоўванне студэнцкага самакіравання і моладзевых ініцыятыў.

Да ўдзелу запрашаюцца студэнцкія лідары і актывісты дзённай формы навучання 1-4 курса беларускіх ВНУ.

У межах семінара адбудзецца:

  • напісанне праектаў;
  • аратарскае мастацтва;
  • форум-тэатр;
  • тайм-мэнэджмэнт;
  • навыкі высокаэфектыўных людзей і іншае.

Для ўдзелу неабходна папярэдне зарэгістравацца па спасылцы. Вітаецца ўдзел у адной з універсітэцкіх/факультэтскіх ініцыятываў (прафсаюзнае бюро, студэнцкі савет, студэнцкі саюз, савет па якасці адукацыі і інш).

Фінансавыя ўмовы

Удзел у мерапрыемстве бясплатны. Іншагароднія студэнты атрымаюць начлег і кампенсацыю квіткоў за праезд ў Мінск і назад.

Дэдлайн – 13 кастрычніка а 12.00 .

За дадатковымі пытаннямі можна звяртацца да арганізатара семінара, старшыні Братэрства арганізатараў студэнцкага самакіравання Аляксандра Луцэвіча (тэлефон +375292001535, e-mail alex23011990@gmail.com).