БДУ прапануе сваім студэнтам і супрацоўнікам узяць удзел у акадэмічным абмене ва Ўніверсітэт Арыстоцеля ў Салоніках у межах праграмы ERASMUS+.
Перыяд – асенні семестр 2017-2018 навучальнага года. Лакацыя – Салонікі, Грэцыя.
Да ўдзелу запрашаюцца студэнты бакалаўрыяту, аспіранты і выкладчыкі.
Для студэнтаў і аспірантаў
Патрабаванні:
- быць студэнтам дзённай формы навучання (ў тым ліку пры атрыманні другой вышэйшай адукацыі), апроч студэнтаў першага і апошняга курсаў; аспірантам 1 ці 2 года навучання;
- мець сярэдні бал не ніжэй за 7;
- валодаць замежнай мовай у адпаведнасці з патрабаваннямі гасцявога ўніверсітэта (ангельская В2);
- не мець акадэмічных і фінансавых запазычанасцей, дысцыплінарных спагнанняў.
Пералік неабходных дакументаў можна знайсці і спампаваць тут.
Для супрацоўнікаў БДУ
Патрабаванні:
- з’яўляцца штатным супрацоўнікам БДУ;
- валодаць ангельскай на ўзроўні В2;
- папярэдне ўзгадніць план мабільнасці з гасцявой ВНУ.
Пералік неабходных дакументаў – па спасылцы.
Запоўненыя і падпісаныя дакументы на рускай мове неабходна даслаць у двух варыянтах:
- у электронным (pdf-фармат) на е-драс chambrovich@bsu.by;
- у папяровым выглядзе ў аддзел партнёрскага супрацоўніцтва (к. 407, факультэт міжнародных дачыненняў).
З усімі пытаннямі можна звяртацца па тэлефоне +37517 209-53-32 ці па адрасе Ленінградская, 20, к. 407.
Дэдлайн падачы заявак – 1 лютага 2017 года.