Фундацыя “Барусія”, Калегія Усходняй Еўропы імя Яна Новака-Ёзеранскага ў Вроцлаве і Польска-амерыканская Фундацыя Волі запрашае актыўных студэнтаў з Беларусі, Малдовы, Украіны і Расеі да ўдзелу ў праграме Study Tours to Poland (STP).
Што такое STP?
Гэта не турыстычная паездка, не перапынак у навучанні – гэта 12 дзён інтэнсіўнай працы, але крыху іншай у параўнанні са студэнцкай паўсядзёнасцю. Праграма дапамагае набыць новы досвед, веды і ўменні. Разумная частка часу застаецца на адпачынак.
Рэалізацыя праекту прадугледжвае працу ў міжнароднай групе, а таксама агульныя развагі, знаёмства з новымі месцамі і людзьмі.
Да ўдзелу запрашаюцца актыўныя, матываваныя, цікаўныя студэнты любой ВНУ краіны.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- узрост – 18 – 21 год (народжаныя паміж 1 ліпенем 1994 г. і 31 снежнее 1997 г.);
- грамадзянства Беларусі, Малдовы, Украіны ці Расеі;
- мець дзейсны пашпарт;
- не браць раней удзелу ў Study Tours to Poland.
Фінансавыя ўмовы
Арганізатары забяспечваюць пражыванне ўдзельнікаў, часткова вяртаюць транспартныя выдаткі, а таксама забяспечваюць праграмныя выдаткі.
Падаць заўяку можна па спасылцы.
Дэдлайн – 10 студзеня 2016 года.