Польска-Амерыканскі Фонд Свабоды, Фонд «Лідары пераўтварэнняў», Фонд «Барусія» адкрывае набор матываваных, актыўных маладых людзей з Беларусі, Малдовы, Расіі і Украіны на ўдзел у Праграме Study Tours to Poland (STP). STP – гэта паўтара тыдня інтэнсіўнай пазнавальнай праграмы ў міжнароднай групе аднадумцаў, падчас якой удзельнікам прадастаўляецца магчымасць атрымаць новыя веды і ўменні, пазнаёміцца з цікавымі людзьмі, наведаць развіваючыя мерапрыемствы. STP гэта не толькі атрыманне новага вопыту, але і перадача ўласнага. На адпачынак не застаецца шмат часу, але правядзенне агульнага вольнага часу з іншымі ўдзельнікамі візіту, арганізатарамі і валанцёрамі дае магчымасць пазнаёміцца бліжэй з аднагодкамі з суседніх краін і атрымаць новых сяброў.
Для ўдзелу ў STP кандыдаты праходзяць адбор на конкурснай аснове.
ХТО МОЖА СТАЦЬ УДЗЕЛЬНІКАМ STP
У Праграме Study Tours to Poland могуць прыняць удзел студэнты вышэйшых навучальных устаноў, якія аб’ядноўваюць паспяховае навучанне з пазанавучальнай дзейнасцю сваіх ВНУ (напрыклад, у студэнцкім самакіраванні) або якія праяўляюць актыўнасць у дзейнасці грамадскіх/моладзевых арганізацый, валанцёрскіх рухаў і г.д.
Кандыдаты павінны адпавядаць некалькім фармальным крытэрыям адначасова:
- З’яўляцца грамадзянамі Беларусі, Малдовы, Украіны, Расіі
- Мець ад 18 да 21 гадоў (народжаныя ў перыяд з 1 студзеня 1998 да 30 чэрвеня 2001 года, грамадзяне Малдовы з 1 ліпеня 1997 да 31 чэрвеня 2001 года)
- Навучацца ў ВНУ Беларусі, Малдовы, Украіны і Расіі (у Варонежскай, Калінінградскай, Ленінградскай, Маскоўскай, Наўгародскай абласцях, а таксама ў гарадах Масква і Санкт-Пецярбург)
- Мець дзейсны замежны пашпарт (тэрмін дзеяння пашпарта павінен заканчвацца не раней як 31 сакавіка 2020)
- Не быць раней удзельнікамі Праграмы Study Tours to Poland
ПРЫЁМ І РАЗГЛЯД ЗАЯВАК
Заяўкі ад кандыдатаў прымаюцца да 30 чэрвеня 2019 уключна. Інфармацыю аб выніках конкурсу кожны з кандыдатаў атрымае індывідуальна да 12 жніўня 2019.
ТЭРМІН РЭАЛІЗАЦЫІ ВІЗІТАЎ
Візіты ладзяцца ў кастрычніку і лістападзе 2019. Працягласць візіту да 12 дзён.
ВЫДАТКІ ПА ЎДЗЕЛУ Ў ПРАГРАМЕ
У час візіта ўдзельніку забяспечваецца:
• пражыванне ў хостэлах (у агульных пакоях) у месцы праграмы знаходжання
• трохразовае харчаванне (сняданак, абед, вячэра)
• частковае пакрыццё выдаткаў на праезд (з месца навучання да месца рэалізацыі праграмы і
вяртанне да месца навучання)
• дапамога ў атрыманні бясплатнай візы на тэрмін удзелу ў STP
Падаць заяўку неабходна анлайн да 30 чэрвеня 2019 года.