Польска-амерыканскі фонд Свабоды, фонд “Барусія”, фонд “Лідары пераменаў” запрашаюць актыўных студэнтаў з Беларусі, Малдовы, Украіны і Расіі да ўдзелу ў Study Tours to Poland (STP).
Калі: кастрычнік / лістапад 2018 года.
Дзе: Польшча.
Study Tours to Poland – гэта 12-дзённая праграма, насычаная візітамі ў розныя польская інстытуцыі, нэтворкінгам і магчымасцямі набыць новыя веды, досвед, уменні.
Да ўдзелу запрашаюцца студэнты вну, якія актыўна ўдзельнічаюць у грамадскім жыцці ўніверсітэта і сваёй супольнасці.
Патрабаванні:
- быць грамадзянінам / грамадзянкай Беларусі, Малдовы, Украіны ці Расіі;
- узрост – 18-21 гадоў;
- навучацца ў вну;
- не браць раней удзел у гэтай праграме.
Падаць заяўку на ўдзел можна анлайн па спасылцы да 18 ліпеня. Інфармацыю пра вынікі конкурсу паведамяць да 10 жніўня.
Фінансавыя ўмовы
Арганізатары пераймаюць усе выдаткі на пражыванне і харчаванне на тэрыторыі Польшчы падчас візіта, а таксама высылаюць запрашэнне для атрымання візы.
Больш падрабязнасцей – тут.