Centrum Wspolpracy Mlodziezy “Цэнтр супрацоўніцтва моладзі” ў кааперацыі з гарадскім саветам Гдыні працягвае запрашаць беларусаў на Study Visits in Gdynia.
Калі: 8-20 кастрычніка / 5-17 лістапада 2018 года.
Дзе: Гдыня, Польшча.
Мэта праекта – прадэманстраваць удзельнікам дынаміку развіцця Польшчы з моманту падзення камнізму, пазнаёміць з дэмакратычнымі пераўтварэннямі, што адбыліся ў краіне. Удзельнікі будуць сустракацца з палітыкамі, супрацоўнікамі грамадскіх арганізацый, польскімі студэнтамі і лакальнымі актывістамі.
Працоўная мова – руская.
Фінансавыя ўмовы
Удзельнікам забяспечваюцца пражыванне, харчаванне, праезд у мясцовым траспарце. Таксама арганізатары падтрымаюць з бясплатнай шэнгенскай візай.
Каб стаць удзельнікам, неабходна запоўніць анкету па спасылцы.
Дэдлайн – 31 ліпеня 2018 года.
Вынікі будуць абвешчан на старонцы праекту ў Facebook напрыканцы жніўня. З пытаннямі можна звяртацца на е-адрас studyvisits@cwm.org.pl.