“Цэнтр супрацоўніцтва моладзі” і гарадскі савет Гдыні працягваюць запрашаюць моладзь з Беларусі, Малдовы і Ўкраіны на адукацыйныя візіты ў Гдыню.
Калі: 2-13 кастрычніка ці 13-24 лістапада 2017 года.
Дзе: Дыня, Польшча.
Адукацыйныя візіты – гэта магчымасць…
- пазнаёміцца з Польшчай;
- даведацца пра адміністрацыйную і адукацыйную сістэмы краіны;
- паглядзець на ўрад, бізнэс, СМІ з розных ракурсаў;
- наведаць дзяржаўныя і грамадскія арганізацыі;
- пазнаёміцца з досведам працы ў польскіх установах;
- заглыбіцца ў польскую культуру і гісторыю.
Мэта праекту – паказаць удзельнікам развіццё Польшчы з часоў падзення камунізму да ператварэння ў паўнавартасную еўрапейскую краіну. Гэтую інфармацыю ўдзельнікі атрымаюць падчас нефармальных сустрэч з палітыкамі, прадстаўнікамі грамадскіх арганізацый, польскімі студэнтамі і іншымі.
Патрабаванні да ўдзельнікаў:
- узрост – ад 18 гадоў;
- грамадзянства Беларусі, Малдовы ці Ўкраіны;
- добрае валоданне рускай мовай.
Фінансавыя ўмовы
Арганізатары вяртаюць выдаткі на праезд да Гдыні і дадому, аплочваюць пражыванне і харчаванне, мясцовы транспарт, а таксама падтрымліваюць у атрыманні візы.
Заяўкі прымаюцца анлайн па спасылцы.
Дэдлайн – 18 чэрвеня 2017 года.
Вынікі будуць вядомыя ў жніўні на афіцыйнай старонцы праекта ў Facebook.
Падрабязней – па тут.