Беларускае моладзевае аб’яднанне “Новыя ліца” запрашае да ўдзелу ў трэнінге «Лічбавае апавяданне як сродак камунікацыі».
Калі: 14-15, 21 студзеня – праца з фасілітатарамі ; 16-20 студзеня – самастойная праца ўдзельнікаў. Дзе: Мінск.
Лічбавые апавяданне (digital storytelling) – гэта тэхналогія, мастацтва і адзін са сродкаў камунікацыі. Такое апавяданне ствараецца з дапамогай спалучэння запісанага голаса, музыкі, візуальнага адлюстравання, відэа і тэкста ў розных прапорцыях.
Каму будзе цікава: чальцам грамадскіх аб’яднанняў, спецыялістам адукацыйнай сферы, валанцёрам. Колькасць удзельнікаў – 12.
Чаму абяцаюць навучыць: метедам працы з лічбавым апавяданнем, ужыванню гэтых метадаў у працы з моладдзю.
Напрыканцы заняткаў кожны ўдзельнік створыць сваё ўласнае лічбавае апавяданне.
Дэдлайн падачы заяўкі – 8 студзеня 2017.