Жадаеш правесцi незабыўнае лета з аднагодкамi з усяго свету? Тады ISWiB – магчымасць адмыслова для цябе!
Перыяд – з 17 па 24 ліпеня 2016 года. Лакацыя – Бялград, Сербія.
ISWiB арганiзуе Мiжнародны студэнцкi тыдзень у Бялградзе – адукацыйны i культурны фестываль. Цягам тыдня ўдзельнiкі…
- пазнаёмяцца з Бялградам i Сербiяй;
- паўдзельнiчаюць у разнастайных варкшопах, якія закрануць самыя вострыя праблемы сучаснага грамадства;
- падзеляцца сваiмi iдэямi i меркаваннямi з моладдзю з усяго свету ў свабодным ад забабонаў, гвалту, ксенафобii асяроддзi.
Мiжнародны студэнцкi тыдзень – магчымасць пазнаёмiцца з адмысловымi прафесiяналамi разнастайных сфер, атрымаць новы досвед зносiнаў на карысць свайму грамадству.
Патрабаваннi да кандыдатаў
Калі ты…
- камунiкатыўны, таварыскi;
- зацiкаўлены сучаснымi сацыяльнымi праблемамi;
- матываваны зрабiць рэальныя змены;
- хочаш падзялiцца асабiстымi iдэямi;
- жадаеш правесцi 7 дзён з людзьмi з усяго свету i разам папрацаваць над разнастайнымi праблемамi;
- маеш жаданне прэзентаваць сваю краiну, яе культуру i звычаi.
…то арганізатары завочна ўжо вітаюць цябе на фестывалі. Неабходна толькі схадзіць сюды.
Дэдлайн – 29 лютага 2016 года.
Падрабязнасці па спасылцы.