Еўрапейская валанцёрская служба шукае валанцёраў на доўгатэрміновы праект “Play Revolution” у Славеніі.
Лакацыя – Мэрыбор (Славенія). Перыяд – з 1 кастрычніка 2016 года па 30 верасня 2017 года.
Арганізацыя, якая будзе прымаць валанцёраў, – Društvo Center za pomoč mladim (CPM) (Youth Aid Centre Association – YACA).
Валанцёр будзе часткай каманды арганізатараў пляцоўкі для гульняў. Вітаецца ініцыятыва ўдзельнікаў па рэалізацыі ўласных ідэй і варкшопаў (кулінарыя, хэнд-мэйд, тэатр, мастацтва і г.д.) у межах праекту. Час занятасці супадае з часам працы пляцоўкі (3 разы на тыдзень па 8 гадзін на пляцоўцы і 2 разы на тыдзень па 5 гадзін у офісе).
Кароткае апісанне дзейнасці ў межах праекту:
- стварэнне і распрацоўка методык гульняў;
- удасканаленне пляцоўкі за кошт стварэння новых аб’ектаў з мясцовых матэрыялаў;
- арганізацыя гульнявога працэсу: групавыя, ролевыя гульні, у залежнасці ад жадання і патрэбаў дзяцей.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- адкрытасць да новага і матываванасць да ўдзелу;
- добрыя камунікацыйныя навыкі;
- гатоўнасць працаваць з дзецьмі, а таксама ў камандзе;
- узрост – ад 21 да 30 гадоў;
- вітаецца наяўнасць досведу працы з дзецьмі (а таксама навыкі ігры на музычных інструментах і г.д.), але не з’яўляецца абавязковай.
Фінансавыя ўмовы
Праект фінансуецца праграмай ЕЗ “Эразмус+”. Валанцёру аплочваюцца выдаткі на пражыванне, харчаванне і медыцынскае страхаванне. У межах праекту таксама арганізуецца базавы курс славенскай мовы.
Як падацца
Для ўдзелу неабходна запоўніць заяўку на ангельскай мове і адправіць яе на адрас nina@cpm-drustvo.si.
Дэдлайн – 25 сакавіка 2016 года.