Ёсць ідэя адвакатыўнай кампаніі, але не ведаеш, з якога боку да гэтага падыйсці — не бяда. РАДА разам з партнэрскай арганізацыяй “GOFor” (Турцыя) ладзяць кароткатэрміновы курс па адвакатанню для актывістаў і актывістак з моладзевых арганізацый і ініцыятываў.
Калі: 11 – 17 лістапада 2017
Перыяд рэалізацыі адвакатыўных кампаній да канца студзеня 2018г.
Галоўная мэта курса: узмацненне патэнцыялу грамадзянскай актыўнасці сярод маладых людзей.
Прафайл удзельнікаў і ўдзельніц:
- наяўнасць ідэі адвакатыўнай кампаніі;
- досвед працы ў моладзевай арганізацыі не менш, чым за 1 год;
- быць прадстаўніком/ прадстаўніцай каманды праекта, які будзе распрацаваны падчас курса.
Анкета знаходзіцца па спасылцы.
Дэдлайн – 30 верасня (23:59). Колькасць месцаў абмежаваная.
Вашая арганізацыя ці ініцыятыва павінна даслаць суправаджальны ліст на international@rada.fm з пазнакай у тэме “Суправаджальны ліст – “Трэнінгавы курс па адвакатаванню” не пазней, чым 30 верасня.