NewGroupMedia запрашае узяць удзел у трэнінгу “Стварэнне відэа для НДА”, які ўяўляе сабой 3-дзённы інтэнсіўны практыка-арыентаваны курс.
Калі: 10-12 сакавіка 2017 года.
Мэта трэнінгу – павысіць лічбавую прысутнасць грамадскіх арганізацый у інтэрнэце для інфармавання мэтавых груп і шырокай грамадскасці пра сваю дзейнасць.
Трэнінг будзе складацца з наступных блокаў:
- што такое новыя медыі;
- відэа-кантэнт: ад ідэі да стварэння;
- прасоўванне створанага кантэнту.
Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, зацікаўленыя ў прасоўванні дзейнасці сваёй арганізацыі і ўзмацненні ўплыву на свае мэтавыя групы.
Плануецца, што пасля трэнінгу кожная арганізацыя-ўдзельнік створыць відэа-матэрыял пра сваю дзейнасць, праблематыку, з якой працуе, або прэзентацыю арганізацыі.
Каб прыняць удзел у трэнінгу, неабходна запоўніць анкету.
Дэдлайн – 3 сакавіка 2017 года.
Падрабязную інфармацыю глядзіце па спасылцы.
З пытаннямі можна звяртацца на е-адрас info.newgroupmedia@gmail.com.