Прадстаўнікоў устаноў і арганізацый, якія працуюць у сферы нефармальнай дадатковай адукацыі, запрашаюць да ўдзелу ў навучальным курсе “Стварэнне відэа для арганізацый”.
Курс складаецца з трох аднадзённых семінараў, якія пройдуць у Мінску 4-га, 11-га і 25-га лютага ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Ёханэса Раў (праспект Газеты “Праўда”, 11).
Удзельнікі пройдуць поўны цыкл стварэння відэа-прадукту для сваёй арганізацыі, праекту, сферы дзейнасці і г.д. Яны атрымаюць веды і авалодаюць асновамі напісання сцэнара, рэжысуры, аператарскага майстэрства, апрацоўкі відэа і гука. У працэсе навучання высілкамі ўдзельнікаў будуць створаны ўласныя відэаролікі пра дзейнасць арганізацыі.
Трэнер – Андрей Палупанаў, кіраўнік кінашколы filmschool.by, дырэктар Майстэрні сацыяльнага кіно sockino.by.
Абавязковай умовай з’яўляецца ўдзел ва ўсіх трох семінарах, а таксама выкананне дамашніх заданняў.
Для ўдзелу неабходна падаць заяўку да 1 лютага 2017 года (23:59).