З 31 студзеня па 3 лютага Human Constanta сумесна з некамерцыйнай пляцоўкай Крэатон правядзе першую ў Беларусі майстэрню па стварэнні візуальных прадуктаў ВсёЯсно! Беларусь.
Што такое ВсёЯсно?
«ВсёЯсно!» – гэта інтэнсіўная 4-дзённая творчая майстэрня, падчас якой грамадскія актывісты, працуючы ў партнёрстве з прафесіяналамі ў галіне медыя, маркетынгу, рэкламы і PR, ілюстратарамі і дызайнерамі створаць прататыпы камунікацыйных праектаў, накіраваных на рашэнне важных сацыяльных праблем.
Гэта прастора, дзе вы можаце прыдумаць і нават стварыць прататып прадукту, які вы хочаце распаўсюдзіць сярод сваёй аўдыторыі. Напрыклад, у вас ёсць інструкцыя як паводзіць сябе на мітынгах. Але ў сухім тэксце гэта нецікава і наўрад ці разыйдзецца шырока. І вы хочаце зрабіць відэа. Ці серыю малюнкаў для інстаграма. На майстэрні разам з крэатыўнымі спецыялістамі і мастакамі вы зможаце прадумаць канцэпцыю гэтага прадукту і прамаляваць першыя крокі!
Прадукт можа быць любы – інфаграфіка, відэа, ілюстрацыі, коміксы або анімацыя, распрацаваныя на аснове дадзеных, якія былі сабраныя незалежнымі даследчымі цэнтрамі або грамадзянскімі арганізацыямі. Можа быць у вас ёсць нейкая свая супер ідэя і вам трэба проста зразумець як яе рэалізаваць – таксама запаўняйце заяўку!
Як будзе праходзіць мерапрыемства?
Арганізатары абяруць 6 незалежных грамадзянскіх арганізацый, якія хочуць стварыць візуальны камунікацыйны прадукт для сваёй мэтавай аўдыторыі. Мы абярэм 6 ілюстратараў, дызайнераў і аніматараў. З гэтых 12 чалавек мы сфармуем 6 каманд, і дамо ім 4 дні на тое, каб прадумаць свае праекты і стварыць іх прататыпы. Выбраць правільны фармат камунікацыйнага прадукту, а таксама вызначыць стратэгію распаўсюджвання канчатковага прадукту дапаможа група з трох прадусараў (спецыялістаў па PR і SMM, журналістаў або блогераў), якія будуць працаваць з усімі камандамі.
Прадуктам можа быць, напрыклад, серыя плакатаў пра шкоду селектыўных абортаў, інстаграм-акаўнт для дапамогі дзяўчынкам, якія пацярпелі ад гвалту, серыя гіфак аб антыдыскрымінацыйным законе, журналісцкае расследаванне ў выглядзе інтэрактыўнай ілюстрацыі або кароткі ролік аб рэформе дэцэнтралізацыі.
Лепшыя праекты атрымаюць міні-гранты на рэалізацыю.
Запаўняйце анкету да 31 снежня.
Уступайце ў групы мерапрыемства, каб не прапусціць важныя абнаўленні:
FB: https://www.facebook.com/events/945922379128737/
VK: https://vk.com/vseyasnoby