Магістарская лідарская праграма школы менеджменту PPM School of Management запрашае 10 студэнтаў, якія жадаюць вывучаць навукі менеджменту і кіравання (Master of Management).
Патрабаванні да кандыдатаў:
- дыплом бакалаўра, які будзе атрыманы не пазней за 1 верасня 2018;
- узрост да 26 гадоў;
- вопыт працы не больш за 2 гады;
- лідарскія навыкі;
- добрае валоданне ангельскай мовай;
- быць не ў шлюбе.
Заяўка на стыпендыю прымаецца анлайн.
Неабходныя дакументы:
- скан дыплома;
- скан пашпарта;
- дакументы, які сведчыць аб сямейным становішчы кандыдата;
- скан пасведчання аб ваоданні ангельскай мовай;
- скан сертыфікатаў дасягненняў;
- фота ў поўны рост (максімум 5МВ, фармат .jpeg / .png / .pdf) а таксама фота пашпартнага памеру 4 × 6 (максімум 5МВ, фармат .jpeg / .png / .pdf);
- рэкамендацыйны ліст ад куратара, выкладчыка альбо працадаўцы.
Фінансавыя ўмовы:
Стыпендая пакрывае поўны кошт навучання і адміністрацыйны ўнёсак па заканчэнні навучання, а таксама забяспечвае штомесячную фінансавую дапамогу на працягу 20 месяцаў і іншыя магчымасці ў галіне менеджменту і бізнесу (удзел у канферэнцыях, праграмы па абмене і г.д.).
Дэдлайн падачы заяўкі – 30 чэрвеня 2018 года.
Больш падрабязнасцей па спасылцы.