Каралеўскі інстытут міжнародных дачыненняў Chatham House (Брытанія) ў партнёрстве з Фундацыяй імя Роберта Боша (Нямеччына) прапануе стыпендыі для кандыдатаў з Беларусі, Украіны, Малдовы, Арменіі, Азербайджана, Грузіі і Расіі.
Калі: верасень 2018 – ліпень 2019 (10 месяцаў).
Дзе: Вялікабрытанія, Лондан.
Праграма мае на мэце развіць веды ўдзельнікаў пра постсавецкую палітыку ды іх даследніцкія навыкі. Стыпендыяты змогуць зрабіць унёсак у даследванні Chatham House, усталяваць кантакты з акадэмічнай і палітычнай супольнасцю Брытаніі, Нямеччыны і Еўразвязу.
Стыпендыяты цягам 10 месяцаў будуць працаваць у Chatham House разам з камандай праграмы “Расія і Еўразія”. У гэты перыяд удзельнікі праграмы змогуць здзейсніць уласны даследніцкі праект, звязаны з палітыкай, эканомікай альбо развіццём грамадстваў у постсавецкім рэгіёне.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- грамадзянства адной з праграмных краін;
- праца ў акадэмічнай сферы, НДА, медыя, сферах бізнэсу, дзяржаўнага кіравання ці грамадзянскай супольнасці;
- веды альбо зацікаўленасць у адной з наступных тэм:
- Developments in Economic Growth, Modernization and Democratization in the Eastern Partnership Countries and/or Russia;
- Domestic Political Elites and Networks of Power;
- Societal Changes, Social Capital, Migration, Inter-ethnic Relations and Non-state Actors;
- State Capacity, Resilience, and External Influences on Domestic Politics in Eastern Partnership Countries and/or Russia;
- Relations between EU/NATO and the Eastern Partnership Countries/Russia;
- Security and Conflict Resolution;
- Prospects for Intra-regional Conflict or Cooperation;
- Relations between the Eastern Partnership Countries and Russia.
Як падацца
Рэкамендацыі па падачы заявак знаходзяцца тут. Дакументы неабходна даслаць на AcademyRobertBoschFellowships@chathamhouse.org.
Дэдлайн – 29 красавіка 2018 года.
Падрабязнасці – на гэтай старонцы.