Універсітэт Жэневы чакае таленавітых студэнтаў, якія жадаюць вучыцца на Факультэце прыродазнаўчых навук, і прапануе ім стыпендыі на навучанне ў магістратуры.
Факультэт прыродазнаўчых навук Універсітэта Жэневы – гэта вядучая міжнародная інстытуцыя, дзе вядуцца даследаванні ў такіх навуковых дысцыплінах, як астраномія, біялогія, хімія і біяхімія, землязнаўства, навука аб навакольным асяроддзі, інфарматыка, матэматыка, фармацыя і фізіка.
Праграма Excellence Fellowship Program разлічана на выбітных і высокаматываваных студэнтаў, якія маюць намер вучыцца ў магістратуры на любой з дысцыплін Факультэта прыродазнаўчых навук. Поўны пералік магістарскіх праграм змешчаны тут.
Патрабаванні для кандыдатаў:
- быць у ліку 10% лепшых студэнтаў-бакалаўраў на сваёй спецыяльнасці;
- ужо мець ступень бакалаўра ці атрымаць яе не пазней, чым праз 6 месяцаў.
Увага! Веданне французскай мовы – не абавязковае патрабаванне для магістрантаў.
Фінансавыя ўмовы
Памер гранта складае ад 9,5 да 14,5 тысячы еўра (без уліку выдаткаў на навучанне). Грант выдаецца на адзін год і ўключае рэгулярныя датацыі па абранай магістарскай праграме (3 або 4 семестры) пры ўмове акадэмічнай паспяховасці кандыдата напрыканцы першага семестра навучання.
Неабходныя дакументы (на англійскай альбо французскай мове):
- запоўненая аплікацыйная форма;
- CV, якое ўключае ў сябе расшыфроўку экзаменаў з аднакамі, здадзеных падчас навучання ў бакалаўрыяце;
- эсэ на 2 старонкі, дзе кандыдат мусіць апісаць сваю матывацыю, уласныя навуковыя інтарэсы і чаканні ад праграмы;
- рэкамендацыйныя лісты ад 2 выкладчыкаў (калі магчыма);
- дадатковыя дакументы, якія кандытат лічыць вартымі паказаць (напрыклад, сeртыфікаты GRE, TOEFL або іншага моўнага іспыту).
Усе дакументы трэба дасылаць адзіным pdf-файлам на e-mail дэкана Факультэта прыродазнаўчых навук Excellence-Master-Sciences@unique.ch. Дзеля таго, каб заяўку кандытата разгледзелі, трэба прайсці праз працэдуру залічэння, якая апісана на сайце ўніверсітэта.
Больш інфармацыі даступна на афіцыйнам сайце Ўніверсітэта Жэневы.
Дэдлайн – 15 сакавіка 2016 года.