Урад Венгрыі заснаваў стыпендыяльную праграму для замежных студэнтаў, каб падтрымаць іх навучанне ў мясцовых універсітэтах.
Да ўдзелу запрашаюцца кандыдаты любых спецыяльнасцей, якія жадаюць атрымаць ступень бакалаўра, магістра альбо доктара ў венгерскіх ВНУ.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- грамадзянства Беларусі;
- добрыя акадэмічныя поспехі.
Абраць адну з праграм, па якой кандыдат плануе навучанне, можна тут.
Неабходныя дакументы:
- запоўненая заяўка;
- CV;
- матывацыйны ліст;
- моўны сертыфікат (тэст);
- сертыфікаты аб сканчэнні школы або ўніверсітэта з перакладам на ангельскую;
- копія пашпарта;
- медыцынская спраўка;
- для творчых спецыяльнасцей – прыклады работ.
Фінансавыя ўмовы
Стыпендыяты вызвалюцца ад платы за навучанне, а таксама атрымлівацб штомесяц стыпендыю: 130 EUR/месяц – для бакалаўраў і магістраў, 450/580 EUR/месяц – для дактарантаў. Таксама аплочваецца пражыванне і медыцынская страхоўка.
Дэдлайн – 5 сакавіка 2017 года.