Стыпендыі прызначаны для паслядыпломнага навучання выпускнікоў ВНУ ў Нямеччыне па наступных спецыяльнасцях: архітэктура, архітэктура ўнутраных памяшканняў, рэстаўрацыя, гарадское планаванне / горадабудаўніцтва, ландшафтная архітэктура / планаванне.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- скончаная вышэйшая адукацыя ў галіне архітэктуры;
- дастатковае валоднанне нямецкай ці ангельскай мовай;
- выдатныя акадэмічныя поспехі.
Фінансавыя ўмовы:
Германская служба акадэмічных абменаў прадастаўляе 750 еўра штомесяц, пакрывае дарожныя выдаткі, праходжанне моўнага курса (6 месяцаў) і наступную здачу моўнага тэсту TestDAF. Акрамя гэтага магчыма атрымаць аднаразовую студэнцкую падтрымку: дапаможнікі, аплата пражывання і частковае пакрыццё кошту навучання ў выпадку неабходнасці.
Неабходныя дакументы:
- заяўка;
- СV;
- матывацыйны ліст;
- дыплом і адзнакі;
- партфоліа.
Дэдлайн падачы заяўкі – 31 кастрычніка 2016.
Больш падрабязнасцей па спасылцы.