Германская служба акадэмічных абменаў абвяшчае прыём заявак на атрыманне стыпендый для паслядыпломнага навучання ў Нямеччыне па наступных спецыяльнасцях: “Выяўленчае мастацтва”, “Дызайн / візуальная камунікацыя”, “Кінематаграфія”.
Калі: 2018-2020.
Дзе: Нямеччына.
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- скончаная (на момант атрымання стыпендыі) вышэйшая адукацыя ў названых галінах;
- дастатковае валодаанне нямецкай ці ангельскай мовай;
- выдатныя акадэмічныя поспехі.
Фінансавыя ўмовы
Стыпендыя складае 750 еўра штомесяц, таксама ўключае аднаразовую студэнцкую падтрымку, аплату страхавых унёскаў і часткова пакрывае дарожныя выдаткі. Акрамя гэтага, пры пэўных ўмовах магчыма атрымаць субсідыю на штомесячнае частковае пакрыццё кошту арэнды жылля і даплату на членаў сям’і, якія суправаджаюць стыпендыята/-ку.
Неабходныя дакументы
Акрамя дакументаў у складзе конкурснай заяўкі, патрэбна падаць прыклады творчых прац.
Дэдлайн – 30 лістапада 2017 года.
Больш падрабязнасцей можна даведацца па спасылцы.