Нацыянальны Цэнтр Культуры ў Варшаве распачынае конкурс на атрыманне стыпэндыі ў межах праграмы Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Рэспублікі Польшча “Gaude Polonia”.
Дзе: Польшча.
Калі: 1 лютага – 31 ліпеня 2018 года.
Каму будзе цікава
Праграма прызначана для маладых мастакоў і мастачак, перакладчыкаў і перакладчыц польскай літаратуры з краін Цэнтральна-Ўсходняй Еўропы, якія валодаюць польскай мовай.
Неабходныя дакумэнты:
- заяўка на стыпэндыю;
- 2 рэкамэндацыі ад асоб, якія ў абранай вобласці з’яўляюцца прызнанымі фігурамі;
- партфоліа (у папяровым выглядзе альбо на CD/DVD).
Дэдлайн падачы заяўкі – 15 кастрычніка 2017 года.
Больш падрабязнасцей па спасылцы.