Рэгіянальны офіс фундацыі Конрада Адэнаўэра Беларусь (KAS Belarus) абвяшчае конкурс для беларускіх студэнтак і студэнтаў на атрыманне стыпендый.
Кандыдаты мусяць вучыцца ў магістратуры ці рабіць кандыдацкае даследванне ў адной з беларускіх ВНУ альбо ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце ў Вільні.
Стыпендыяльная праграма доўжыцца 12 месяцаў (але існуе магчымасць яе падоўжыць). На працягу года стыпендыяты будуць атрымоўваць запрашэнні на адмысловыя кансультацыйныя семінары, падрыхтаваныя ў адпаведнасці з іх інтарэсамі. Таксама ім прапануецца ўдзел у іншых мерапрыемствах фундацыі, скіраваных на паглыбленне ў гісторыю, эканоміку, палітыку, грамадазнаўства.
Стыпендыя KAS – гэта не выключна фінансавая падтрымка: яна ўключае суправаджальныя семінары па спецыяльнасці ці мерапрыемствы, скіраваныя на асобаснае развіццё.
Памер фінансавай часткі стыпендыі – 150 еўра.
Фундацыя падтрымлівае:
- навучэнцаў з выдатным поспехамі, якія жадаюць удзельнічаць у палітычным ці сацыяльным жыцці грамадства;
- студэнтаў усіх спецыяльнасцей і акадэмічных накірункаў, якія маюць беларускае грамадзянства.
- выдатных поспехаў у школьным і студэнцкім жыцці, а таксама жадання і гатоўнасці выйсці за межы стандартаў у іх дысцыплінах;
- цікавасць да каштоўнасцей, якіх прытрымліваецца KAS, да іх тэматыкі і значэння; гатоўнасці развівацца далей і практыкаваць цярпімасць да тых, хто думае інакш;
- жадання быць карысным для іншых людзей і грамадства;
- матывацыі, патэнцыялу і сацыяльных кампетэнцый.
Каб стать стыпендыятам праграмы, неабходна запоўніць анкету і напісаць матывацыйны ліст па гэтай спасылцы, а таксама даслаць адным PDF-файлам наступныя дакументы:
- электронны пашпартны фотаздымак;
- жыццярыс на нямецкай альбо ангельскай мовах па ўзоры;
- сертыфікат аб валоданні ангельскай ці нямецкай мовай;
- два рэкамендацыйныя лісты ад выкладчыкаў ВНУ з перакладам на ангельскую ці нямецкую мову;
- падцверджанне аб залічэнні ў ВНУ (таксама з перакладам);
- копія дыплома першага ўзроўню навучання і дадатку з адзнакамі (плюс пераклад на нямецкую ці ангельскую).
Зацікаўленыя кандыдаты мусяць падрыхтаваць дакументы, злучыўшы іх у адзін pdf-файл, і даслаць на е-адрас violeta.mycik@kas.de.
Дэдлайну на падачу дакументаў няма, яны прымаюцца цягам года. Стыпендыі прызначаюцца без перапынку.
Што пасля?
Усе кандыдаты атрымаюць альбо афіцыйную адмову, альбо запрашэнне на сумоўе ў Мінску ці Вільні.
Больш падрабязную інфармацыю можна прачытаць тут.