Гамбургскі ўніверсітэт прыкладных навук прапануе стыпендыі для навучання ў магістратуры.
Стыпендыі прапануюцца для ўсіх праграм, акрамя Дызайну і Медыцыны.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- дыплом бакалаўра з выдатнымі адзнакамі;
- кандыдаты павінны атрымаць папярэднюю адукацыю па-за Нямеччынай;
- папярэдне паступіць на праграму магістратуры;
- пажадана, каб студэнты бралі ўдзел у стажыроўках або мелі досвед валанцёрства.
Неабходныя дакументы:
- запоўненая анкета;
- CV;
- матывацыйны ліст;
- рэкамендыцыйны ліст ад прафесара Гамбургскага ўніверсітэта;
- пасведчанне пра залік на праграму магістратуры;
- транскрыпт.;
- дазвол на жыццё ў Нямеччыне.
Фінансавыя ўмовы
Памер стыпендыі – да 500 еўра штомесяц (цягам пяці месяцаў). Магчымы працяг фінансавання яшчэ на адзін семестр.
Дэдлайн – 30 красавіка 2018.
Падрабязнасці па спасылцы.