Міністэрства замежных спраў Эстоніі дае магчымасць 10 студэнтам-магістрам педагагічных спецыяльнасцей з Беларусі, Грузіі, Малдовы і Украіны правесці вясновы семестр 2018 году ў Нарвскім Каледжы Ўнівесітэта Тарту.
Калі: вясновы семестр 2018 года.
Дзе: Тарту, Эстония.
Арганізатары прапаноўваюць:
- унікальную праграму цалкам на ангельскай мове;
- курсы, якія не толькі навучаюць студэнтаў непасрэдна выкладанню, але і даюць цэлы шэраг навыкаў і ўменняў, неабходных сучаснаму еўрапейскаму спецыялісту: акадэмічнае пісьмо, крытычнае мысленне, разуменне ролі мовы і сістэмы адукацыі ў стаўленні нацыі і дзяржавы і г.д.;
- магчымасць паглыбіцца ў міжнароднае асяроддзе.
Фінансавыя ўмовы
Стыпендыя складае 2000 еўра. 800 еўра выплачваюць у пачатку лютага, затым – па 400 еўра ў пачатку сакавіка, красавіка і траўня. Вырыянты пражывання: інтэрнат (48 еўра штомесяц). хостэл альбо кватэра (60 – 150 еўра штомесяц).
Патрабаванні да кандыдатаў:
- грамадзянсва альбо пастаянны від на жыхарства ў Беларусі, Грузіі, Малдове, Украіне;
- з’яўляцца студэнтам-магістрантам па педагагічных спецыяльнасцях;
- выдатныя акадэмічныя поспехі;
- валоданне ангельскай мовай на ўзроўні B2.
Неабходныя дакументы
- Заяўка;
- Пацверджанне, што вы з’яўляецеся студэнтам-магістрантам;
- Транскрыпт з адзнакамі; для студэнтаў першага года – копія дыплома бакалаўра з перакладам на ангельскі, рускі або эстонскі;
- Матывацыйны ліст (прыблізна 500 слоў);
- Рэкамендацыйны ліст на ангельскай мове ад настаўніка або супервайзера;
- Сертыфікат валодання ангельскай мовай;
- Скан копіі пашпарта.
Дэдлайн падачы заяўкі – 30 верасня 2017 года.
Па ўсіх пытаннях можна звяртацца на ivan.polynin@ut.ee (Іван Палынін).
Больш падрабязнасцей па спасылцы.