Інстытут павышэння кваліфікацыі г. Орхус (Данія) распачаў прыём заявак на стыпендыі AIAS 2019/2020. Праграма прадугледжвае да 15 тэматычных стыпендый для таленавітых вучоных з розных галін даследавання.
Праграма AIAS 2019/2020 прапануе 2 тыпы стыпендый:
- Стыпендыя AIAS для маладых даследчыкаў з вопытам навуковай працы ад 2 да 10 гадоў. Працягласць – 12-36 месяцаў.
- Стыпендыя AIAS для вопытных даследчыкаў з досвеам навуковай працы ад 10 гадоў. Працягласць – 6-18 месяцаў.
Фінансавыя ўмовы:
Стыпендыя пакрывае выдаткі на дарогу, на вядзенне навуковай працы і забяспечвае штомесячныя выплаты.
Як падацца:
Для ўдзелу неабходна запоўніць заяўку тут. Дэдлайн заявак – 23 снежня 2019 г.
Больш інфармацыі пра стыпендыі AIAS 2019/2020 – тут.