Праграма стыпендый для грамадзянскай супольнасці краінаў Усходняга партнёрства прапануе фінансавую падтрымку.
Праграма накіравана на тое, каб выявіць маладых, амбіцыйных, перспектыўных і прагрэсіўных актывістаў/ак і дапамагчы ім ў развіцці лідарскіх навыкаў.
Да ўдзелу запрашаюцца маладыя актывісты/кі грамадзянскай супольнасці або тыя, хто мае значны досвед валанцёрскай дзейнасці і імкнецца дапамагчы сваім супольнасцям ў вырашэнні праблем.
Патрабаванні:
- быць грамадзянінам/кай або рэзідэнтам/кай адной з краінаў Усходняга Партнёрства (Арменія, Азербайджан, Беларусь, Грузія, Малдова і Ўкраіна);
- узрост – ад 18 да 36 гадоў;
- мець паспяховы досвед працы ў НДА;
- быць прыхільнікам/цай каштоўнасцяў, звязаных з павагай да асноўных правоў чалавека;
- валодаць мовай у адпаведнасці з абраным месцам правядзення прапанаваных мерапрыемстваў;
- несці адказнасць за падрыхтоўку і рэалізацыю прапанаваных мерапрыемстваў.
Фінансавыя ўмовы
Максімальны памер фінансавай падтрымкі складае 5000 еўра на чалавека. Гэтая сума павінна пакрываць выдаткі канкрэтныя мерапрыемствы, пералічаныя ў заяўцы, выдаткі на праезд і пражыванне за межамі або ўнутры краіны знаходжання, аплату паслуг прымаючай арганізацыі, калі гэта неабходна.
Дэдлайн – 25 верасня 2017 года.
Падрабязную інфармацыю пра стыпендыю глядзіце па спасылцы.