Урад Iзраiля прапануе некалькі стыпендыяльных праграм для замежных студэнтаў.
Кароткатэрміновыя цягнуцца 3-4 тыдні, доўгатэрміновыя – да 8 месяцаў.
Да ўдзелу запрашаюцца студэнты любых накірункаў на наступныя праграмы:
- постдоктарскую (неабходны прэзентацыя плану даследвання i лiст-падцверджанне ад куратара аднаго з iзраiльскiх унiверсiтэтаў);
- праграму для даследчыкаў (тыя самыя ўмовы, што і ў папярэднім пункце);
- PhD (выкананне патрабаванняў ізраільскіх універсітэтаў);
- master program (тое самае);
- інтэрнацыянальную і замежную;
- адмысловую.
Патрабаваннi да кандыдатаў:
- скончаная ступень бакалаўра, выдатныя акадэмiчныя поспехi;
- добрае валоданне ангельскай альбо габрэйскай мовай і яго падцверджанне;
- магчымасць выконваць правілы мясцовага iзраiльскага ўнiверсiтэта.
Фiнансавыя ўмовы
Падчас кароткатэрміновай праграмы абраным кандыдатам забяспечваецца частковая аплата вучобы, базавая медыцынская страхоўка, кампенсуюцца выдаткі на жыллё і транспарт.
Доўгатэрміновая праграма гарантуе плату за навучанне, штомесячныя выплаты цягам 8 месяцаў і базавую медыцынскую страхоўку.
Неабходныя дакументы:
- запоўненая форма заяўкi;
- дэтальна апiсаны напрамак навучання або даследвання, з фокусам на спецыфiку абранага ўнiверсiтэта;
- CV;
- копii лiстоў перапiскi з унiверсiтэтам або куратарам (у выпадку даследчай праграмы цi постдоктарскай спыпендыi);
- арыгiналы альбо афiцыйна зацверджаныя копii ўciх значных пасведчанняў, дыпломаў, сэртыфiкатаў i г.д., у тым лiку асабiстая характарыстыка;
- мінімум 2 рэкамендацыйныя лiсты ад выкладчыкаў i прафесараў;
- 3 фатаграфii;
- медыцынскi сертыфiкат.
Падрыхтаваны на ангельскай мове пакет дакументаў дасылаецца на адрас Амбасады Ізраіля ў Беларусі ў 3 копіях.
Дэдлайн падачы – 30 лістапада 2015 г. (але лепш спраўдзіць гэтую інфармацыю ў Амбасадзе).
Дадатковую інфармацыю можна адшукаць тут.