Універсітэт Вэстмінстэра прапануе стыпендыі для навучання па праграмах бакалаўрыяту для іншаземных студэнтаў (усе спецыяльнасці, акрамя медыцыны).
Патрабаванні да кандыдатаў:
- паходзіць з краіны, якая развіваецца;
- атрымаць прапанову на поўны тэрмін навучання па праграме бакалаўрыяту (падаць заяўку на навучанне).
Фінансавыя ўмовы
Арганізатары пакрываюць выдаткі на навучанне і пражыванне, а таксама выдаюць стыпендыю і трэвел-грант.
Неабходныя дакументы:
- заяўка;
- матывацыйны ліст;
- рэкамендацыя настаўніка альбо работадаўцы;
- пацвярджэнне прапановы на навучанне;
- транскрыпт адзнак.
Дэдлайн падачы заяўкі – 4 мая штогод. дакументы трэба дасылаць поштай:
University of Westminster
Cavendish House
101 New Cavendish Street
London W1W 6XH
United Kingdom
Па ўсіх пытаннях можна звяртацца на scholarships@westminster.ac.uk.
Больш падрабязнасцей па спасылцы.