Стыпендыі для замежных студэнтаў ва Ўніверсітэце Вэстмінстэра

Універсітэт Вэстмінстэра прапануе стыпендыі для навучання па праграмах бакалаўрыяту для іншаземных студэнтаў (усе спецыяльнасці, акрамя медыцыны).

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • паходзіць з краіны, якая развіваецца;
  • атрымаць прапанову на поўны тэрмін навучання па праграме бакалаўрыяту (падаць заяўку на навучанне).

Фінансавыя ўмовы

Арганізатары пакрываюць выдаткі на навучанне і пражыванне, а таксама выдаюць стыпендыю і трэвел-грант.

Неабходныя дакументы:

  • заяўка;
  • матывацыйны ліст;
  • рэкамендацыя настаўніка альбо работадаўцы;
  • пацвярджэнне прапановы на навучанне;
  • транскрыпт адзнак.

Дэдлайн падачы заяўкі – 4 мая штогод. дакументы трэба дасылаць поштай:

University of Westminster
Cavendish House
101 New Cavendish Street
London W1W 6XH
United Kingdom

Па ўсіх пытаннях можна звяртацца на scholarships@westminster.ac.uk.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.