Міністэрства замежных спраў Францыі прапануе стыпендыяльную праграму “Eiffel“ для замежных студэнтаў.
Стыпендыі прызначаны для атрымання магістарскай ступені альбо правядзення даследванняў у партнёрстве з замежнымі інстытутамі.
Падаваць заяўку кандыдаты маюць права толькі ў французскія вышэйшыя навучальныя ўстановы.
Асноўныя накірункі:
- Інжынерыя;
- Матэматыка, фізіка, хімія, біялогія;
- Эканоміка і кіраванне;
- Інфармацыя і камунікацыя ды інш.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- любое грамадзянства, апроч французскага;
- узрост – 30 гадоў для магістрантаў, 35 гадоў – для PhD-даследчыкаў;
- быць студэнтам аднаго з французскіх універсітэтаў;
- не мець фінансавай падтрымкі іншых інстытуцый;
- добрае валоданне мовай, адпаведнай курсу навучання.
Студэнты, якія плануюць вучобу за мяжой, маюць перавагу перад тымі, хто ўжо жыве ў Францыі.
Працягласць навучання:
- 12 або 24 месяцы у магістратуры;
- 10 месяцаў для PhD даследаванняў.
Фінансавыя ўмовы
Стыпендыя для студэнтаў магістратуры складае 1 181 еўра, для PhD-даследчыкаў – 1 400 еўра. Стыпендыяльная праграма пакрывае выдаткі на падарожжа, медыцынскае страхаванне і культурныя актыўнасці.
Дэдлайн — 12 студзеня 2018 года. Падрабязнасці — тут.