Heinrich-Böll-Stiftung распачынае штогадовы конкурс стыпендый на навучанне па праграмах магістратуры і PhD ва ўніверсітэтах Нямеччыны.
Стыпендыі прадугледжаны для ўсіх спецыяльнасцей і ўніверсітэтаў. Пераважаючыя прадметы 2017 года: STEM, журналістыка, мастацтва / музыка, навукі, права і эканоміка.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- добрае валоданне нямецкай мовай (B2 альбо DSH2);
- магістратура: ступень магістра, выдатныя акадэмічныя поспехі, сацыяльная заангажаванасць, першы прафесійны досвед;
- PhD: пасведчанне аб магчымасці атрымаць доктарскую ступень, выдатныя акадэмічныя поспехі, каштоўная навуковая праца, сацыяльная заангажаванасць.
Адбор кандыдатаў будзе праводзіцца ў тры этапы: падача заяўкі – тэлефоннае інтэрв’ю – сустрэча ў Берліне.
Дэдлайн падачы заяўкі – 1 сакавіка 2017 года.
Больш падрабязнесцей па спасылцы.