Германская служба акадэмічных абменаў (DAAD) абвяшчае прыём заявак на атрыманне стыпендыі для навучання ў Нямеччыне.
Калі: 2018-2019 вучэбны год.
Дзе: Нямеччына.
Стыпендыя дазваляе студэнтам-бакалаўрам атрымаць стэпень магістра ў адным з універсітэтаў Нямеччыны. Стыпендыяльная падтрымка доўжыцца ад 10 да 24 месяцаў (у адпаведнасці з абраным магістарскім курсам).
Студэнты, якія ўжо навучаюцца ў Нямеччыне на першым магістарскім курсе, могуць атрымаць стыпендыю на другі год.
Патрабаванні да ўдзельнікаў:
- з’яўляцца выпускніком ВНУ, мець ці атрымаць на момант пачатку стыпендыі стэпень бакалаўра альбо іншую раўназначную навуковую стэпень;
- добрае валодаць нямецкай альбо ангельскай мовай;
- варта, каб прайшло не болей за 6 гадоў з моманту здачы апошняга выпускнога іспыту.
Дакументы, якія неабходны для падачы заяўкі:
- анлайн-заяўка на сайце DAAD;
- CV;
- матывацыйны ліст;
- пацверджанне ад нямецкага ўніверсітэта;
- пацверджанне выпускных адзнак (копія заліковай кніжцы з перакладам на нямецкую мову);
- рэкамендацыя з места вучобы, практыкі альбо працы.
Адбіраць заяўкі будзе незалежная навуковая камісія, якая ў першую чаргу будзе улічваць дасягненні ў вучобе, прафесійную і асабістую матывацыю.
Фінансавыя ўмовы
DAAD цалкам пакрывае кошт навучання ва ўніверсітэце Нямеччыны і выдаткі на транспарт. Кожны месяц студэнт будзе атрымліваць таксама стыпендыю ў памеры 750 еўра.
Дэдлайн падачы заяўкі – 15 лістапада 2017 года.
Важныя рэкамендацыі для падачы заяўкі можна знайсці тут.
Больш падрабязнасцей па спасылцы.