Журналістам з Беларусі прапануюцца стыпендыі Marion Gräfin Dönhoff для ўдзелу ў міжнароднай журналісцкай праграме.
Цягам двух месяцаў журналісты будуць стажыравацца ў адной з нямецкіх рэдакцый СМІ. Такім чынам, яны атрымаюць магчымасць сфармуляваць персанальнае меркаванне пра актуальныя палітычныя, эканамічныя, культурныя працэсы і паўсядзённасць краіны і атрымаць дадатковыя прафесійныя кваліфікацыі.
Праграма пачынаецца ў кастрычніку 2017 года з 4-дзённай агульнай сустрэчы. Непасрэдна пасля гэтага пачынаецца 8-тыднёвая праца стыпендыята.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- узрост – 23-35 гадоў;
- быць сталым супрацоўнікам рэдакцыі (журналістам, рэдактарам) альбо журналістам-фрылансерам;
- добрае валоданне нямецкай мовай.
Неабходныя дакументы:
- CV з пашпартным фотаздымкам;
- матывацыйны ліст;
- тры прыклады ўласных публікацый;
- журналісцкая экспертыза ад кіраўніка ўстановы альбо шэф-рэдактара, якая можа падтрымаць заяўку;
- прэферэнцыі для медыяў, якія прымаюць стыпендыята.
Фінансавыя ўмовы
Стыпендыя складаецца з аднаразовай выплаты памерам 3 800 еўра. Гэтая сума мусіць пакрыць выдаткі на транспарт, страхаванне, харчаванне і жыллё.
Адрас, на які неабходна дасылаць заяўку:
IJP e.V.
Deutsch-Osteuropäisches Journalistenstipendium
Postfach 310746
10637 Berlin
Дэдлайн – 15 красавіка 2017 года.