Эстонская нацыянальная праграма стыпендый запрашае замежных студэнтаў і даследчыкаў да ўдзелу ў конкурсе на атрыманне стыпендый на навучанне ў летніх і зімовых школах.
Мэта стыпендый – падтрымаць удзел у кароткатэрміновых курсах па вывучэнні эстонскай мовы і культуры па наступных праграмах:
- летні курс эстонскай мовы ва Ўніверсітэце Тарту;
- эстонская мова ў Талінскім Універсітэце;
- Viron kielen kurssit suomalaisille ва Ўніверсітэце Тарту;
Патрабаванні да кандыдатаў:
- з’яўляцца студэнтам/кай бакалаўрыяту (пачынаючы з другога курса), магістратуры альбо дактарантуры;
- актыўна ўдзельнічаць у даследаваннях;
- спачатку падаць заяўку на курс, потым – на стыпендыю.
Фінансавыя ўмовы
Стыпендыя пакрывае выдаткі на навучанне (500 EUR) і пражыванне (25 EUR штодзень).
Неабходныя дакументы:
- заяўка і матывацыйны ліст;
- падцвярджэнне заліку на той ці іншы курс ва ўніверсітэце Эстоніі;
- копія пашпарта ці ID;
- транскрыпт адзнак;
- даведка з універсітэта.
Дакументы на ангельскай ці эстонскай мове трэба даслаць праз электронную форму да 20 сакавіка 2017 года.
Больш падрабязнасцей па спасылцы.