The SOAS University of London прапануе поўныя стыпендыі на навучанне па праграмах магістратуры.
Калі: 2018 – 2019.
Дзе: Вялікабрытанія.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- быць грамадзянінам краін, якія развіваюцца (Беларусь уключна);
- скончыць бакалаўрыят;
- мець неабходнасць у фінансаванні;
- мець намер вярнуцца ў сваю краіну пасля сканчэння магістратуры;
- выдатана валодаць ангельскай мовай (пацверджанне неабходна адправіць не пазней за 1 чэрвеня 2018 года);
- атрымаць пацверджанне аб заліку ва ўніверсітэт (не пазней за сакавік 2018 года).
Кандыдатамі не смогуць стаць тыя, хто:
- навучаўся ў замежнай краіне больш за год;
- ужо атрымалі ступень магістра;
Фінансавыя ўмовы
Стыпендыя пакрывае выдаткі на навучанне, пражыванне (прыкладна GBP 15,560) і зваротны білет.
Як падацца?
Падача заяўкі адбываецца ў дзве ступені:
Ступень 1: Заяўка на праграму
Кандыдатам трэба падаць заяўку на адпаведную праграму магістратуры. Падчас падачы заяўкі неабходна будзе дадаць такія дакументы, як дыплом, транскрыпт, тлумачэнне сістэмы адзнак, дзве рэкамендацыі, CV, матывацыйны ліст.
Ступень 2: Заяўка на стыпендыю
Заяўка падаецца праз Felix Non-Indian Scholarship application.
Дэдлайн падачы абедзвюх заявак – 29 студзеня 2018 года, 17:00 UK.
Больш падрабязнасцей па спасылцы.